На дабрачынным канцэрце сабралі больш як 700 даляраў для Рыгора Кійко (відэа, фотарэпартаж)

02 жніўня 2014 20:41  |  Грамадства

У Мінску 31 ліпеня адбыўся дабрачынны канцэрт салідарнасці з мастаком, каталіцкім вернікам Рыгорам Кійко, які мае патрэбу ў дарагіх леках і складанай аперацыі, што робіцца толькі за мяжой.

На канцэрце выступілі са сваімі спевамі барды Зміцер Бартосік і Зміцер Вайцюшкевіч. Апроч таго, пра асобу пана Кійко і неабходнасць дапамогі яму распавялі палітыкі і грамадскія актывісты Павал Севярынец, Юлія Сцяпанава, Аляксей Марачкін, Ганна Шапуцька, Галіна Сіўчык.

 

За час канцэрту на лекаванне Рыгора Кійко было сабрана ў суме больш як 700 даляраў.

 

Рыгор Кійко — вядомы беларускі кераміст, сябра Саюзу мастакоў і суполкі «Пагоня». Доўгі час працаваў бібліятэкарам у касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Менску.

 

У 1997 годзе ён, адбіваючы на Дні Волі-1997 бел-чырвона-белы сцяг, быў арыштаваны, правёў тры месяцы ў СІЗА на Валадарскага і атрымаў два гады «хіміі» ў Зембінскай спецкамендатуры. Быў прызнаны «Amnesty International» вязнем сумлення. 8 лістапада 2001 годзе быў жорстка збіты пры абароне Курапатаў.

 

Ахвяраванні для Рыгора Кійко можна перадаць, звязаўшыся па тэлефонах: +37529 2753212 (Таццяна), +37544 7719817 (Марына).

 

 Фота і відэа — Надзея Гацак

IMG_7143

IMG_7144

IMG_7153

IMG_7157

IMG_7165

IMG_7169

IMG_7170

IMG_7185

IMG_7193

IMG_7197

IMG_7204

IMG_7211

IMG_7215

IMG_7220

IMG_7223

IMG_7230

IMG_7239

IMG_7247

IMG_7251

IMG_7255

IMG_7256

IMG_7259

IMG_7264

IMG_7265

IMG_7270

IMG_7276

IMG_7281

IMG_7282

Болей навін