Актывіст БХД: неабходна здзьмуць ідэалагічны пыл з выкладання гісторыі (відэа)

12 жніўня 2014 14:35  |  Грамадства

“Рымскі філосаф Цыцэрон казаў: гісторыя – настаўніцы жыцця.
Але якому жыццю могуць навучыць сучасныя падручнікі гісторыі Беларусі?
Сённяшнія праграмы выкладання і падручнікі па гісторыі хутчэй можна назваць
падручнікамі па ідэалогіі, якія з нязначнымі зменамі засталіся з савецкіх
часоў. Вывучаючы гісторыю па такіх матэрыялах, вучні шчыра не разумеюць, якім
чынам Беларусь суадносіцца з Вялікім княствам Літоўскім, што нашыя продкі
рабілі пад Грунвальдам, за што змагаўся Тадэвуш Касцюшка”, – адзначыў у
межах праекту Epramove актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Булаты.

 

“Нацыянальнаму герою Беларусі Кастусю Каліноўскаму ў
сучасным падручніку прысвечана літаральна сем радкоў, у той час як дзеячам
камуністычнай партыі прысвячаюцца цэлыя параграфы”, – дадаў ён.

 

На яго думку, падручнікі не павінны ўтрымліваць якіх-небудзь
ідэалагічных адзнак. Матэрыял для вывучэння павінен складацца выключна з
гістарычных фактаў, а для яго афарбоўкі трэба выкарыстоўваць самыя розныя
меркаванні і погляды. “Гэта будзе ствараць пляцоўку для дыскусій, размоў і
абмеркаванняў, а таксама для пошукаў ісціны”, – мяркуе Павал Булаты.

 

“Але праблема не толькі ў падручніках, праблема ў самой
сістэме, якая патрабуе рэформаў. Наданне свабоды творчасці выкладчыкам – вось галоўная
мэта пераменаў, бо гэта аснова трывалай і дынамічнай сістэмы адукацыі. Такім
чынам, здзьмуўшы ідэалагічны пыл з гістарычнай навукі, мы смела зможам казаць
пра выконванне гсіторыяй яе галоўнай функцыі – навучаць жыццю і выхоўваць
сумленных грамадзян”, – мяркуе ён.

 

Болей навін