У Беластоку адбудзецца сустрэча з Паўлам Севярынцам

13 жніўня 2014 11:29  |  Грамадства

14 жніўня а 12-й гадзіне ў рэдакцыі Беларускага Радыё Рацыя
(Беласток, вул. Цепла 1/7) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам, былым
палітвязнем, сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД) Паўлам
Севярынцам. Мерапрыемства арганізоўвае Беларуская Нацыянальная Памяць.

 

У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі “Беларуская
глыбіня”, якую Павел Севярынец напісаў падчас трохгадовай ссылкі за “Плошчу” ў
спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна (Берасцейская вобл.). Гэта
серыя эсэ пра беларускую глыбінку на тэму гісторыі і нацыянальнай ідэі.

Болей навін