Актывіста БХД асудзілі на 5 сутак арышту за распаўсюд газет
У судзе Кастрычніцкага раёна Менска 27 жніўня разглядалася
адміністратыўная справа актывіста БХД са Смалявічаў АндрусяКашэўскага.
Супрацоўнікі транспартнай міліцыі сталіцы склалі на яго два пратаколы, прычым
распаўсюд газет, уласна з-за чаго ён і быў затрыманы, палічылі за
несанкцыянаванае масавае мерапрыемства (арт.23.34 КаАП).
А каб было болей пераканаўча – дадалі яшчэ і
дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП). Справу разглядаў суддзяАляксандр
Сяргей, які палічыў, што віна Кашэўскага даказаная і вынес вырак: 5 сутак
арышту.
Ноч да суду актывіст правёў у пастарунку.
26 жніўня ў Менску ў другой палове дня супрацоўнікі
міліцыі затрымалі актывіста ствараемай партыі БХД са Смалявічаў
АндрусяКашэўскага. Ён распаўсюджваў незалежную прэсу, каб зарабіць сабе
на жыццё.