Слаўгарад далучыўся да кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”(фота)
У Магілёўскай вобласці працягваецца антыалкагольная кампанія, якую
праводзіць Белаурская Хрысціянская Дэмакратыя, выходзячы за межы буйных
гарадоў.
27 жніўня магілёўскія каардынатары Таісія Кабанчук і Алег Аксёнаў наведалі старажытны
гарадок Слаўгарад, дзе збіралі подпісы ў падтрымку кампаніі, раздавалі газэты і
буклеты, наведалі мемарыял знішчаных Чарнобыльскай катастрофай вёсак.
Амаль усе людзі, да якіх звярталіся каардынатары, паставілі свае подпісы,
адбылося шмат цікавых сустрэч, некалькі чалавек падпісаліся на рассылку газеты
“Крыніца”.