Павел Севярынец: прарыву ў стасунках Беларусі і ЕЗ бліжэйшым часам не чакаецца
Прарыву
ў стасунках Беларусі і ЕЗ бліжэйшым часам не чакаецца. Пра гэта заявіў сайту charter97.org сустаршыня
аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»vПавел
Севярынец.
–
Учора ў Менскупрайшоў самітЕЗ – Украіна – Еўразійская тройка. Зразумела, што яго
правядзенне ў Беларусі было выгадным для дыктатара Лукашэнкі. Якія канкрэтныя
дывідэнды, на ваш погляд, ён атрымае?
–
Думаю, што дывідэндаў будзе не шмат, таму што ўсе занятыя сваімі справамі.
Расея занятая тым, каб адхапіць пабольш. Еўразвяз тым, каб пацярпець найменш.
Украіна ў асобе Парашэнкі хоча атрымаць пэўныя гарантыі міру. А Лукашэнка –
гэта проста пляцоўка. Магчыма штосьці перападзе і яму, Парашэнка яшчэ некалькі
разоў выступіць у ролі ягонага адваката. Але гэта не той «дыпламатычны прарыў»,
аб якім вяшчаюць дзяржаўныя СМІ.
–
У такім выпадку, каму з прысутных бакоў была выгадная гэтая сустрэча і чаму?
–
Гэтая сустрэча была выгадная у першую чаргу Пуціну, таму што ўвага Парашэнкі,
увага ўкраінскай грамадскасці была прыцягнутая да гэтых перамоваў. На іх
ўскладаліся пэўныя надзеі, а ў вайну такія перапынкі выгадныя нападніку. За той
час, пакуль яны там размаўлялі, некалькі калон тэхнікі ўвайшлі на тэрыторыю
Украіны. Яны занялі некалькі гарадоў і вёсак у Данбасе. На жаль, гэтая сустрэча
была выгадная у першую чаргу агрэсару.
–
Лукашэнка доўгі час быў пазбаўлены «рукання» з еўрапейскімі палітыкамі.
Наколькі этычна з боку еўрапейскіх лідэраў было згаджацца на гэтую сустрэчу?
Навошта трэба было паціскаць руку дыктатару?
–
Пасля таго як з Пуціна вылез звер, Лукашэнка на ягоным фоне рэзка, як кажуць,
«падабрэў». Напэўна, спалоханыя еўрапейцы гатовыя паціскаць рукі кожнаму для
таго, каб Расея пакінула іх у спакоі.
–
Гэта значыць, цяпер на гэтым фоне Лукашэнка зможа наладзіць больш цесныя
стасункі з еўрапейскімі краінамі, чым былі раней?
–
Я думаю, што цяпер еўрапейцам не да яго. Таму, хутчэй за ўсё, калі ён не
прыкладзе намаганняў, а будзе толькі чакаць – то нічога ён не дачакаецца.