У Пружанах прайшоў пікет за малы памежны рух (фота)
У
Пружанах на гарадскім стадыёне “Мухавец” прайшоў пікет. Мэтай пікету быў збор
подпісаў за адкрыццё малога памежнага руху ў 30-кіламетровай зоне паміж
Беларуссю і Польшчай.
Кажа
каардынатар кампаніі „За малы памежны рух” на Берасцейшчыне, сябра аргкамітэта
партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Аляксандр Храпко:
–
Жыхары горада Пружаны зацікаўлены ў тым, каб адмянілі візы на адлегласці 30
кіламетраў па абодва бакі польскай мяжы, каб рэалізаваўся праект малога
памежнага руху.
Паводле
Аляксандра Храпко, на ўдзел у пікеце заяўлена 3 асобы. Дазвол быў атрыманы без
дамоваў з міліцыяй, медыкамі і прадстаўнікамі ЖКГ.