Актывіст БХД распавёў падрабязнасці яго затрымання міліцыяй

04 верасня 2014 12:02  |  Галоўныя навіны

У Менску ўвечары 3 верасня падчас збору подпісаў супраць
вяшчання ў Беларусі найбольш адыёзных расійскіх каналаў і за дазвол вяшчання
ўкраінскіх былі затрыманыя актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Дзяніс Лайкоў і двое незалежных журналістаў, якія
асвятлялі падзею.

 

Як распавёў Дзяніс Лайкоў, ён і яшчэ дзве актывісткі БХД
збіралі подпісы каля станцыі метро “Каменная горка”, але прыкладна праз
паўгадзіны да іх падыйшлі міліцыянты. Актывісткі паспелі адыйсці,а Дзяніса
Лайкова і журналістаў затрымалі. “Міліцыянты адразу скіраваліся да журналістаў.
Я таксама мог бы адыйсці, але ў гэты момант трымаў мікрафон, і мне трэба было
яго камусьці аддаць”, – распавёў ён.

 

Затрыманых даставілі ў Фрунзенскі РУУС, дзе пратрымалі каля
дзвюх гадзін і вызвалілі, склаўшы пратакол апытання. Міліцыянты таксама
паабяцалі высветліць, ці быў дазволены (!) збор подпісаў Менгарвыканкамам. На
гэтай падставе яны будуць вырашаць, ці працягваць пераслед затрыманых надалей.

Болей навін