БХД, АГП, БСДГ і РЭП Гарадзеншчыны аб’ядноўваюцца для сумесных дзеянняў
Гарадзенскія абласныя структуры Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі, Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, Беларускай
Сацыял-Дэмакратычнай Грамады і Прафсаюзаў радыёэлектроннай прамысловасці
вырашылі аб’яднаць свае намаганні для больш паспяховай дзейнасці.
Пра гэта паведаміў абласны каардынатар аргкамітэту БХД
Мікола Баўсюк. Паводле яго словаў, падпісанне адпаведнага пагаднення можа адбыцца
ўжо на гэтым тыдні.
Невыключана, што да кааліцыі могуць далучыцца і іншыя
структуры.