Павал Севярынец прэзентаваў у Гомелі “Беларускую глыбіню” (фота)
Беларускі палітык і пісьменнік Павал Севярынец учора наведаў Гомель з прэзентацыяй сваёй чарговай кнігі эсэ “Беларуская глыбіня”. Кніга складаецца з 84 эсэ, напсіаных у зняволенні падчас адсідкі Паўла на “хіміі” за падзеі снежня 2010.
Пісменнік распавёў пра ўмовы ўтрымання, мясцовых “жыхароў” ды службоўцаў.
“Беларуская мова там ішла на “ўра” — людзі спрабавалі адказваць па-беларуску, або прабачаліся, што не маглі падтрымаць размовы” — адзначыў Павал.
“Месцічы слухаюць NRM, даводзілася нават спяваць разам неяйкія хіты” — дадае палітык.
Па словах Паўла 84 эсэ — гэта 84 спосабы ўбачыць Бога на Беларусі. Павал прыгадаў песню Андрэя Мельнікава “Дзе мой народ?” якая адказвае на шматлікія пытанні беларусаў.
Пасля расповеду Паўла ўсе ахвочыя маглі задаць свае пытанні, а скончылася сустрэча аўтограф-сэссіяй.
Апроч Гомеля, плануецца наведаць Рагачоў, Жлобін, Рэчыцу, Лельчыцы ды, магчыма, іншыя гарады вобласці.