Улады адмовіліся спыняць будаўніцтва на месцы масавых расстрэлаў яўрэяў пад час Халакосту ў Валожыне

17 верасня 2014 03:43  |  Галоўныя навіны

“Хоць
плюй у вочы— інтарэсы Чыжа”, — так можна
пракаментаваць пісьмовыя адказы ўладаў
на неаднаразовыя заклікі грамадзян Беларусі і замежжа з патрабаваннем спыніць
злачынную будоўлю на касцях. Ні сведчанні
відавочцаў тых падзеяў
, ні патрабаванні правесці праверку, ні заклікі да
законнага грамадскага абмеркавання дадзенай праблемы не змянілі намеры ўладаў
дазволіць бізнэсоўцу Чыжу заасфальтаваць месца пахавання загінуўшых ад рук
фашысцкіх захопнікаў.

 

Адпаведныя
адказы атрыманы ад намесніка старшыні Валожынскага райвыканкама Ляшкевіча І.І.,
намесніка старшыні Мінаблвыканкама Няўмержыцкага С.П., намесніка кіраўніка
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай (!) працы Мінаблвыканкама Маслава О.А, першага намесніка
пракурора Мінскай вобласці Б.Б. Пятроўскага.

 

Усе
чыноўнікі, як пад капірку, пішуць, што падставаў спыняць будоўлю няма, усё па
законе і ў адпаведнасці са святочнымі мерапрыемствамі па святкаванні 70 год
вызвалення Беларусі… У сваіх адказах чыноўнікі ветліва нагадваюць аб магчымасці
скарыстацца правам падаваць у суд.

 

Галоўны
аргумент у адказах уладаў на звароты людзей: грамадскае абмеркаванне ўжо
праводзілася, і ніякіх заўваг і прапаноў ад грамадзян не паступала, таму
будоўле — быць! У газеце “Працоўная Слава” сапраўды была размешчана аб’ява аб
правядзенні грамадскіх слуханняў. І размесціў яе спадар Ляшкевіч.

 

У
аб’яве будучую забудову ен назваў “Проект застройки
жилого квартала в г. Воложин”, але месца,
дзе будзе пабудаваны новы жылы квартал, ен пазначыць забыў. З аб’явы Ляшкевіча
немагчыма зразумець, адносна якога канкрэтна будаўнічага аб’екту адбудзецца
грамадскае абмеркаванне. Таму яшчэ ў лютым Валожынскі райвыканкам незаўважна
правеў “ціхія слуханні”, а відавочныя парушэнні, у тым ліку неналежнае
інфармаванне грамадства, не турбуюць цяпер нават пракуратуру. Усё ж такі Чыж
будуе — ні абы хто… Хай і на касцях ахвяраў Халакосту.

 

Трэба
падкрэсліць, што па яўрэйскіх законах месца, дзе пахаваны ахвяры Халакосту,
лічыцца святым. На гэтым месцы не тое што будаваць нельга, яго нельга
выкарыстоўваць ні ў якіх іншых мэтах акрамя ўшанавання памяці загінуўшых. І нават перазахаваць забітых можна толькі
згодна строгім рэлігійным правілам.

 

“Ну
і што? У нас паўсюль косці пад нагамі”, — гэтак
адказалі ў Валожынскім райвыканкаме каардынатару аргкамітэту па стварэнні
партыі БХД Георгію Каржанеўскаму, які ўжо некалькі год змагаецца супраць
будаўніцтва жылых дамоў на валожынскім стадыёне і незаконнага
будаўніцтва свінакомплекса ў абыход экалагічных нормаў у Валожынскім раёне. БХД
будзе дамагацца паўторнага правядзення грамадскіх слуханняў па дадзеных
праблемах, у тым ліку і праз суд.

 

Улады адмовіліся спыняць будаўніцтва на месцы масавых расстрэлаў яўрэяў пад час  Халакосту ў Валожыне
Улады адмовіліся спыняць будаўніцтва на месцы масавых расстрэлаў яўрэяў пад час  Халакосту ў Валожыне

Болей навін