У Гарадзенскай вобласці дэмакратычныя сілы аб’ядналіся для паспяховай дзейнасці (фота)

18 верасня 2014 10:15  |  Галоўныя навіны

У Гародні 16 верасня адбылося падпісанне пагаднення аб
сумеснай дзейнасці паміж абласнымі арганізацыямі Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі, Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай
Грамады, прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці і фонду імя Льва Сапегі.

Мэта аб’яднання – сумесная праца па адстойванні правоў
жыхароў вобласці, вырашэнне мясцовых праблемаў, уцягванне да грамадскай
актыўнасці гарадзенцаў, выяўленне сярод іх лідараў.

У якасці прыкладу такой дзейнасці гарадзенскі абласны
каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк прывёў кампанію за развіццё
медыцынскага абслугоўванняў раёне Дзевятоўка ў межах кампаніі БХД “Народны кантроль”. Тут дэмсілы дамагаюцца
пабудовымедыцынскіх установаў, бо “дамоў набудавалі, а медыцынскіх установаў
няма”.

У Гарадзенскай вобласці дэмакратычныя сілы аб'ядналіся для паспяховай дзейнасці (фота)

Болей навін