20-21 верасня Севярынец з «Беларускай глыбінёй” у Кобрыне, Жабінцы, Івацэвічах і Бярозе
На гэтыя выходныя, 20-21 верасня, сустаршыня БХД
Павел Севярынец правядзе прэзентацыю «Беларускай глыбіні» ў чатырох гарадах Берасцейшчыны:
20 верасня, субота, 15:00 Кобрын, в. Леніна,
43, былы Дом піянераў, уваход са двара
20 верасня, субота, 18.00 Жабінка, в. Камуністычная,
15 – насупраць рэстарацыі «Радуга»
21 верасня, нядзеля, 15.00 Івацэвічы, в. Механізатараў,
29а, непадалёк ад рыма-каталіцкага касцёлу
21 верасня, нядзеля, 18.00 Бяроза, в. Чырвонаармейская,
59, кв. 17
“Беларуская глыбіня” – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у
2011-2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым
асобам і палітвязням, а таксама краю, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.
Уваход – вольны. Запрашаем зацікаўленых і журналістаў.