У Гародні ў межах кампаній «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» і «Народны кантроль» сабрана больш за 4000 подпісаў (фота)
У Гародні 16 верасня адбылася сустрэча з актывістамі
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і новымі людзьмі, якія далучыліся да
аргкамітэту за апошні месяц. Сустрэча прайшла з удзелам каардынатара кампаніі
«Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» Вольгі Кавальковай.
Падчас сустрэчы былі падведзеныя прамежкавыя вынікі кампаній
«Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» і «Народны кантроль», у рамках якіх у
Гародні было сабрана больш за 4000 подпісаў.
Актывісты абмеркавалі мясцовыя праблемы, адной з самых
актуальных і вострых гарадзенцы вызначылі медыцыну.
Таксама былі запланаваныя дзеянні БХД на восень па Гародні,
Ваўкавыску, Наваградку і Мастах і
абмеркаваныя фарматы супрацы з іншымі мясцовымі дэмакратычнымі арганізацыямі.