У Бабруйску да Севярынца і Лябедзькі стаяла чарга

23 верасня 2014 16:39  |  Галоўныя навіны

Увечары 22 верасня ў Бабруйску адбылася прэзентацыя кніг
Паўла Севярынца і Анатоля Лябедзькі. Аўтары падзялілася гісторыяй напісання
твораў, адказалі на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. Пасля прэзентацыі да аўтараў
з’явілася чарга жадаючых атрымаць кнігу з аўтографам.

 

Значная частка дыскусіі была прысвечана тэме кансалідацыі і
аб’яднання прыхільнікаў зменаў. Лідары апазіцыі пачулі нямала крытычных заўваг
ад бабруйчан. Наказы ад Бабруйска Анатоль Лябедзька і Павел Севярынец абавязаліся
агучыць на сустрэчы з лідарамі іншых палітычных структур, якая павінна
адбудуцца 24 верасня.

Болей навін