Грамадскія актывісты Віцебска будуць разам змагацца за якасную медыцыну (фота)

24 верасня 2014 16:16  |  Галоўныя навіны

23 верасня ў Віцебску была створана платформа для сумеснай
дзейнасці палітычных і грамадскіх структур горада. На сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў аргкамітэту партыі
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД), гарадской арганізацыі камуністаў
“Справядлівы свет”, НГА “Перекресток”, “Вольны шлях”, “Гавары праўду” былі абмеркаваныя
найбольш вострыя праблемы горада.

 

 

Адна з якіх – няякаснае медыцынскае абслугоўванне
віцяблян. Вынікам сустрэчы стала падпісанне дамовы аб правядзеніі ў Віцебску
супольнай кампаніі «За якасную медыцыну для ўсіх».

У планах “круглыя сталы” з удзелам экспертаў,
збор подпісаў, сумесныя акцыі.

Запрашаем далучацца усіх,
зацікаўленых у павышэнні якасці медыцынскага абслугоўвання. Тэлефануйце:
+37533-69-77-049. Е-mail: [email protected]

 


Болей навін