У Гомелі сабралі больш за 2 тыс. подпісаў за чысціню вадаёмаў
У Гомелі ў межах “Народнага кантролю” актывісты Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі і простыя грамадзяне сабралі больш за 2000 подпісаў у
межах кампаніі «За чысціню вадаемаў».
У падпісных аркушах адзначаецца, што вадаёмы ў межах Гомеля
маглі б уяўляць сабой добрую рэкрэацыйную зону для гараджанаў у летні час, але
рэкрэацыйныя асобы абсталяваныя недастаткова, няма элементарных аб’ектаў
добраўпарадкавання (лавак, прыбіральняў, сметніц), вадаёмы забруджаныя, іх
берагі зараслі травой, утварыліся ўмовы для распаўсюду камароў.
У сувязі з гэтым прапануецца ў бліжэйшы месяц выправіць
сітуацыю з забалочваннем і зарастаннем вадаёмаў, размнажэннем каля іх гнусу і
камароў, прыбраць смецце; стварыць рэкрацыйныя зоны і добраўпарадкаваць
тэрыторыю вакол іх, усталяваць стэнды з рэгулярным абнаўленнем інфармацыі пра
стан вады, правесці грамадскія слуханні па гэтай праблеме.