Каардынатар БХД сустрэўся с старшынём Слонімскага райвыканкаму і перадаў яму 1,5 тыс. подпісаў супраць алкагалізацыі

25 верасня 2014 12:39  |  Галоўныя навіны

Каардынатар аргкамітэту
БХД Іван Бядко 24 верасня ў межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад
алкаголю і тытуню” сустрэўся з старшынём Слонімскага райвыканкаму Алегам
Таргонскім.

На
сустрэчы размова ішла пра пытанні кампаніі, якія могуць вырашыць мясцовыя ўлады.
Абмяркоўваліся тытунёвыя шапікі, панастаўленыя ў людных месцах, нават насупраць
вокнаў школы №4, ужыванне, асабліва моладдзю,
спайсаў
і наркотыкаў, размаўлялі пра дапамогу цэнтрам, якія займаюцца рэабілітацыяй
залежных ад алкаголю ды наркотыкаў, у тым ліку пра перадачу цэнтру
“Анастас” у вёсцы Сасноўка дадатковых памяшканняў для
рэабілітацыі і працатэрапіі залежных.

Разам з тым старшыня райвыканкаму
выступіў супраць абмежавання продажу алкаголю з 11:00 да 22:00, бо, на яго
думку, гэта парушыць правы грамадзян.

 

Апроч размоваў, Алегу Таргонскаму
былі перададзеныя больш за паўтары тысячы подпісаў грамадзян пад зваротам
“Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю і тытуню”.

Болей навін