У Іванаве, Берасці, Маларыце прайшлі сустрэчы з Севярынцам

29 верасня 2014 14:30  |  Грамадства

На выходных, 27-28 верасня, сустаршыня БХД Павел Севярынец правёў шэраг
сустрэч на Берасцейшчыне. У сустрэчах браў удзел абласны каардынатар БХД Зміцер
Шурхай.

 

На сустрэчы ў Іванаве прысутнічала каля 10 чалавек, у Маларыце – да 20 чалавек,
у Берасці – каля 40 чалавек.

 

Нагодай была прэзентацыя кнігі «Беларуская глыбіня», але ў кожным горадзе
жыхары і вернікі хрысціянскіх цэркваў абмяркоўвалі таксама шматлікія сацыяльныя
і грамадскія пытанні. З актывістамі БХД была абмеркаваная кампанія «Народны
кантроль».

 

 

Болей навін