Гомельскія БХД, АГП, “Наш дом” і “Справядлівы свет” дамовіліся пра супрацу

30 верасня 2014 10:52  |  Галоўныя навіны

У Гомелі 26 верасня створаная гарадская кааліцыя мясцовых дэмакратычных сілаў, у якую ўвайшлі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Аб’яднаная Грамадзянская Партыя, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” і грамадзянская кампанія “Наш дом”.

 

Згодна з падпісанай дамовай, “эфектыўная абарона правоў і
інтарэсаў грамадзян Гомеля магчымая толькі пры аб’яднанні сумесных намаганняў”.

 

“Аб’яднаем свае намаганні
дзеля дасягнення рэальных пераменаў у жыцці нашага горада, падпісваем
пагадненне аб стварэнні Форуму грамадскіх арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў
горада Гомеля (далей – Форум) і дамаўляемся і далей ажыццяўляць сталую
каардынацыю дзейнасці і супрацоўніцтва ніжэйпералічаных арганізацый у
падрыхтоўцы і правядзенні грамадскіх кампаній і абароне правоў грамадзян горада
Гомеля”, – гаворыцца з дакуменце.

 

Дамову падпісалі каардынатар аргкамітэта
па стварэнні партыі БХД па Гомелі Андрэй Мельнікаў, кіраўнік Гомельскай
гарадской арганізацыі АГП Уладзімір Няпомняшчых, кіраўнікі гарадской арганізацыі “Справядлівага свету” Валерый Клімаў і кіраўнік грамадскай
ініцыятывы “Наш Дом – Гомель” Андрэй Аксёнаў.

 

Болей навін