Павал Севярынец і Павел Пракаповіч правялі сустрэчу з жыхарамі Беразіно (фота)
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел
Севярынец і выканаўца абавязкаў каардынатара аргкамітэту па Мінскай вобласці
Павел Пракаповіч 2 кастрычніка правялі сустрэчу з жыхарамі Беразіно.
На сустрэчы прысутнічалі каля 10 чалавек. Было абмеркаванае
становішча ў Беларусі, кампанія “Народны кантроль”. Бярэзінцы ўзяліся збіраць
подпісы ў межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”.
Таксама была прэзентаваная “Беларуская глыбіня”.