Рымашэўскі: сваімі заявамі Давыдзька спрабуе ўцягнуць беларусаў у крывавую бойню

13 кастрычніка 2014 12:44  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі
пракаментаваў заяву старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі, які ў
эфіры галоўнага дзяржаўнага каналу назваў украінскі вокліч “Слава Украіне!” нацысцкім.

 

“Вокліч “Слава Украіне! –
Героям слава!” з’яўляецца нацыянальным украінскім воклічам. Яго выкарыстоўваюць
як простыя грамадзяне, так і вышэйшае кіраўніцтва краіны, уключаючы прэзідэнта.
І падобнае выказванне чалавека, які кіруе галоўнымі беларускімі дзяржаўнымі
тэлеканаламі, недапушчальна. Свае прыватныя погляды ён мог бы трымаць пры сабе,
але тое, што прагучала з яго вуснаў на тэлеэкране, успрымаецца як афіцыйная
пазіцыя высокага беларускага чыноўніка”, – адзначыў ён.

 

“Выказванне Давыдзькі
наўпрост абражае ўкраінскі народ, распальвае міжнацыянальную варожасць і тым
самым парушае Крымінальны кодэкс. Дзякуючы такім “дзеячам”, беларусаў спрабуюць
уцягнуць у братэрскую крывавую бойню, якую распалілі шавінстычныяпрапагандысты
на ўсходзе Украіны. Мы будзем звяртацца ў пракуратуры з патрабаваннем даць
ацэнку заявам Давыдзькі на прадмет парушэння ім заканадаўства Рэспублікі
Беларусь”, – заявіў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін