Сход каардынатараў МХД вызначыў прыярытэтныя кампаніі аргкамітэту

13 кастрычніка 2014 14:38  |  Галоўныя навіны

12 кастрычніка адбыўся сход
рэгіянальных каардынатараў аргкамітэту па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты”, на якім былі даабраныя кіраўнічыя органы аргкамітэту,
вызначаныя прыярытэты на 2015 год і абмеркаваныя планы на прэзідэнцкія выбары
2015 года.

З вітальным словам да
ўдзельнікаў сходу выступіў ад імя БХД Віталь Рымашэўскі, які адзначыў, што “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя разглядае моладзевую арганізацыю не як малодшага партнёра,
а як роўную арганізацыю, якая мае адмысловае пакліканне – выйграць змаганне за
беларускую моладзь, а значыць і беларускую будучыню, стаць той альтэрнатывай хлусні,
дэградацыі і разбурэння нацыянальнай свядомасці , якія насаджае дзяржаўная
ідэалагічная машына”.

Па выніках сходу стратэгічным
прыярытэтам былі вызначаныя кампаніі па рэформе сістэмы адукацымі і яднанню
моладзевых дэмакрытычных сілаў у абароне ад рэпрэсіяў з боку ўлады. Сход
заклікаў правесці моладзевы форум па абароне моладз грамадскіх і палітычных актывістаў
ад рэпрэсій з боку ўлады і далучацца да яго правядзення іншыя моладзевыя
ініцыятывы. Таксама была прынятая заява з патрабаваннем спыніць персанальныя
рэпрэсіі супраць Паўла Вінаградава і Максіма Вінярскага.

“Мы заклікаем беларускую
моладзь яднацца для аброны тых, каго рэжым выштрухвае за межы краіны. Максіма
Вінярскага, Паўла Вінаградава і многіх іншых можна параўнаць з сапраўднымі
палітвязнямі, бо сумарны тэрмін іх знаходжання за кратамі можна параўнаць з
тэрмінамі, якія адбылі многія пасля 2010 года. Сёння рэжым знішчае найбольш
радыукальных актывістаў, а калі мы не здолеем з’яднацца, то пасля прыйдзе да
ўсіх нас”, – заявіла лідар МХД Марына Хоміч.

Болей навін