На беларуска-польскай мяжы з-за кніг Пазьняка затрымалі Паўла Севярынца

14 кастрычніка 2014 10:40  |  Галоўныя навіны

На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску „Брузгі” ўвечары
13 кастрычніка затрыманы сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец.

 

Увагу мытнікаў прыцягнулі кнігі Зянона Пазьняка, якія
палітыкі вёў з сабой. Яго ссадзілі з рэйсавага аўтобуса з рэчамі і адправілі на
пільны дагляд.

 

Увечары 13 кастрычніка яшчэ быў спадзеў, што сустаршыню БХД
вызваляць, але на раніцу 14-га яго тэлефон не адказвае.

Болей навін