Заўтра ў Мінску – прэс-канферэнцыя бабруйскага блогера Жалнова

03 лістапада 2014 12:36  |  Палітыка

У Мінску 4 лістапада па адрасе Чарнышэўскага 3 адбудзецца
прэс-канферэнцыя бабруйскага блогера Алега Жалнова і чальцоў яго сям’і, якія
пацярпелі за сваё змаганне з беззаконнем беларускай міліцыі.

 

У прыватнасці, сын Алега Жалнова быў асуджаны на 3 гады
хіміі. 5 лістапада ён адбывае ў спецпасяленне для адбыцця пакарання. Таму
прэс-канферэнцыя стане апошнім яго шанцам распавесці пра беззаконне бабруйскай “праваахоўнікаў”.

 

У прэс-канферэнцыі возьме ўдзел кіраўніцтва БХД.

 

Пачатак аб 11:00. Запрашаем журналістаў і праваабаронцаў.

Болей навін