Хрысціянскія дэмакраты Міншчыны падалі дакументы на рэгістрацыю (фота)
3 лістапада беларускія хрысціянскія дэмакраты Мінскай вобласці падалі
дакументы ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама для рэгістрацыі
грамадскага аб’яднання “Хрысціянскія дэмакраты Міншчыны”, паведаміў
кіраўнік аб’яднання Павел Пракаповіч.
Устаноўчы Агульны сход грамадскага аб’яднання “ХДМ” адбыўся ў Менску 4 кастрычніка.
На сходзе былі абраныя старшыня грамадскага аб’яднання, яго намеснікі, Рада і
Рэвізійная камісія.