Гомельская апазіцыя на Дзяды правялі прыборку ля мемарыяльных крыжоў (фота)
На
Дзяды-2014 частка гомельскай апазіцыі і шэраг прадстаўнікоў грамадскіх
арганізацый, а менавіта: прадстаўнікі партый АГП, БНФ, аргкамітэту па стварэнні
партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, кааліцыі “Наша
Альтэрнатыва”, “Маладога фронту” наведалі месцы масавых
растрэлаў землякоў у сталінскія часы, правялі там прыборку ля мемарыяльных
крыжоў.
Разам быў наведаны самы даўні мемарыяльны крыж
на т.зв. 9-м кіламетры, усталяваны супольнымі намаганнямі грамадскасці і
беларускай дзяржавы напачатку 1990-х. Пасля на прыватных аўто грамада
раз’ехалася да іншых мемарыяльных крыжоў (а такіх недалёк ад 9-га кіламетру яшчэ
5), правялі там невялічкую прыборку, паведамляе gomelby.info.