Рымашэўскі на сустрэчы з прадстаўніком Дзярждэпу ЗША: нельга дапусціць азербайджанізацыі Беларусі

06 лістапада 2014 13:43  |  Галоўныя навіны

5 лістапада сустаршыня
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь
Рымашэўскі і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі сустрэліся з начальнікам
рэгіянальнага падраздзялення Дзярждэпартамента ЗША па Украіне, Малдове і
Беларусі Аляксандрам Касанаф.

 

Падчас сустрэчы
абмяркоўвалася палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі і краін Усходняй Еўропы. “Пазіцыя
БХД палягала ў тым, што нельга ісці на палітычную супрацу з беларускім рэжымам
без сістэмных зменаў у краіне, паляпшэння сітуацыі з правамі чалавае. Нельга
дапусціць азербайджанізацыі Беларусі, калі дзеля геапалітычных мэтаў заплюшчваюцца
вочы на правы чалавека і дэмакратыю. Гэта можа прывесці да катастрофы”, –
адзначыў Віталь Рымашэўскі.

 

Таксама на сустрэчы
абмяркоўвалася супраца дэмакратычных сілаў Усходняй Еўропы, якія выступаюць
супраць дыктатуры і пагрозаў з боку пуцінскай Расеі.

 

Аляксандр Касанаф
заверыў, што пазіцыя ЗША застаецца нязменнай , што Вашынгтон разумее небяспеку
новага вітку дыктатуры і пагрозаў пуцінскага рэжыму. А заява Барака Абамы пра тое,
што Расея, Эбола і ісламісты з’яўляюцца пагрозамі для свету толькі пацвярджаюць
гэта разуменне, адзначыў дыпламат.

Болей навін