Заява МХД: Падтрымка ўхвалення камуністычных катаў – злачынства супраць беларускага народа

10 лістапада 2014 14:23  |  Галоўныя навіны

Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты лічаць недапушчальным вяртанне культа Леніна і Сталіна ў Рэспубліку
Беларусь.

 

Ленін і Сталін аддавалі
загады па знішчэнні Царквы, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, ад іх крывавага
тэрору загінулі мільёны бязвінных беларусаў.

 

Мы лічым, што падтрымка
камуністычнай ідэалогіі і персанальна Леніна ды Сталіна – гэта злачынства
супраць чалавечнасці, якое не мае даўніны.

 

Па прыкладзе нашых
бліжэйшых суседзяў, мы патрабуем забараніць узвялічванне
культа камуністычных правадыроў, як гэта зроблена з прапагандай нацызму і
фашызму

 

Мы патрабуем адмяніць святкаванне 7 лістапада
на дзяржаўным узроўні, бо гэта абраза нацыянальнай памяць беларусаў.

 

Таксама мы лічым
непрымальным падтрымку таталітарнай ідэалогіі арганізацыямі, якія лічаць сябе
дэмакратычнымі і знаходзяцца ў апазіцыі.

 

Мы заклікаем партыю
“Справядлівы свет” даць тлумачэнне сваім дзеянням, якія ганьбяць усю беларускую
дэмакратычную супольнасць.

 

Злачынства застаецца злачынствам незалежна ад
тэрміну даўніны.

 

Мы лічым неабходным
правядзенне антыкамуністычнага форуму, каб яшчэ раз узгадаць пра злачынствы
камуністычнага рэжыму і ўзгадаць памяць змагароў за свабоду ды бязвінных ахвяраў
камуністычных катаў.

Болей навін