Берасцейская абласная рада БХД абмеркавала “Народны кантроль” (фота)
У Берасці 1 лістапада прайшла справаздачная абласная
канферэнцыя аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя”. У ёй удзельнічалі актывісты з Берасця, Кобрына, Баранавічаў,
Іванава, Пружанскага і Бярозаўскаг а раёна.
Сярод удзельнікаў абласной рады былі таксама сустаршыні
аргкамітэту БХД Георгі Дзмітрук, Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі.
Падчас абласной рады таксама абмярковаўліся вынікі і планы
кампаніі “Народнага кантролю”, планы дзейнасці на 2015 год, пытанне больш
эфектыўнай дапамогі людзям у рэгіёнах.