Марына Хоміч сустрэлася з прадстаўніцай МЗС Вялікабрытаніі

12 лістапада 2014 13:37  |  Палітыка

Лідар Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч 12
лістапада сустрэлася з прадстаўніком аддзелу Беларусі і Малдовы ўпраўлення
Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Вялікабрытаніі Элісан Чык.

 

Брытанскага дыпламата цікавілі, ці адчувае беларуская
моладзь дыскрымінацыю, якія мае планы і пазіцыю адносна прэзідэнцкай кампаніі
2015 года.

 

“Вельмі важна што такі чыноўнік з сустрэўся з беларускай моладдзю
і выявіў сваю павагу да нас. На жаль, моладзевае пытанне не даацэньваецца як унутры
Беларусі, так і на міжнароднай арэне”, – паведаміла Марына Хоміч.

 

На сустрэчы яна адзначыла, што МХД выступаюць за адзінага
кандыдата ў 2015 годзе, распавяла пра рэпрэсіі ў дачыненні да моладзі за палітычныя
перакананні, пазбаўлення ўладамі магчымасці рэгістрацыі моладзевых аб’яднанняў,
акрэсліла праблемы з беларускай адукацыяй.

Болей навін