Пазіцыя БХД адносна Кангрэсу дэмакратычных сіл

17 лістапада 2014 15:26  |  Галоўныя навіны

Пазіцыя БХД адносна Кангрэсу дэмакратычных сіл

1. 17 лістапада прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі, Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), “Гавары праўду” і Руху
“За Свабоду” падпісалі праект працэдуры, паводле якой можа быць праведзены
кангрэс дэмакратычных сіл.

 

2. На сустрэчы прадстаўнікі ўсіх сямі дэмсілаў (разам з Аб’яднанай
грамадзянскай партыяй і Беларускай партыяй левых “Справядлівы свет”), якія
ўдзельнаюць у кансультацыях, дамовіліся да 1 снежня 2014 года чакаць вызначэння
пазіцый АГП і “Справядлівага свету” і да гэтага рашэнне не рэалізоўваць і не
публікаваць.

 

3. Паводле агульнай дамоўленасці, рашэнне аб рэалізацыі
працэдуры прымаецца мінімум шасцю структурамі з сямі (кансэнсус мінус 1). На
сённяшні дзень толькі ў такім фармаце беларускія хрысціянскія дэмакраты гатовы
ўдзельнічаць у Кангрэсе. Удакладняем: меркаваны час Кангрэсу ў падпісаным
праекце працэдуры – сакавік, а не травень 2015 года.

 

4. Лічым інсінуацыі на тэму правядзення Кангрэсу да прыняцця
канчатковага рашэння заўчаснымі.

 

 

Болей навін