На канцэрт «Океана Ельзи» забаранілі праносіць украінскія сцягі
На мінскі канцэрт украінскага гурту «Океан Ельзи» забаранілі
праносіць украінскія сцягі пры тым, што ніякіх абвестак пра гэта зроблена не
было ні напярэдадні канцэрту, ні перад яго пачаткам з гукаўзмацняльнікаў. Пра
гэта паведаміла каардынатар аргамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” ў Менску Вольга Кавалькова, якая прыйшла на канцэрт
разам з актывісткамі Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў.
Невядомыя людзі ў цывільным, якія адмовіліся прадстаўляцца,
заявілі, што не прапусцяць нікога са сцягамі на канцэрт. На просьбу
прадставіцца, яны выказалі пагрозу апрануць на актывістак кайданкі і адвезці ў
РАУС, адзначыла Вольга Кавалькова.
Толькі пасля таго, як актывісткі аднеслі сцягі ў камеру
захоўвання, ім дазволілі прайсці на канцэрт.