Як за адзін дзень у Віцебску актывістаў адганялі ад універсітэту і абшуквалі ў пад’ездзе (фота)

24 лістапада 2014 11:02  |  Палітыка

“А ці ведаеце вы, што такое Балонскі працэс? Ці хацелі б вы, каб Беларусь
да яго далучылася?”—з такімі пытаннямі звярнуліся 21 лістапада да студэнтаў віцебскага
педагагічнага універсітэту імя П.М. Машэрава актывісты БХД, зрабілі некалькі кадраў на вуліцы недалёка ад
будынку вну.

 

“Гэта што такое? Вы студэнты? Што тут робіце і з кім размаўляеце? А вы хто
такія? Хто дазволіў? Я загадчык аддзелу. Вы павінны былі ўзяць дазвол для такіх
гаворак у начальства, гэта тэрыторыя ўніверсітэту! Пайшлі-ка са мной!” –
закрычаў невядомы, распавяла Таццяна Севярынец.

 

Аднак на згоду схадзіць да рэктара, той раптам апынуўся занятым і “сустрэча”
была перанесеная.

 

У той самы дзень, раніцай, па просьбе арыштаванага заснавальніка “Платформы”
Міхася Жамчужнага актывісты наведалі яго знаёмых. Пасля размовы з сябрамі
Міхася, удакладніўшы патрэбную інфармацыю і атрымаўшы для яго каптур, яны
напаткалі ў пад’ездзе двух амапаўцаў, якія запатрабавалі дакументы і распыталі,
што актывісты рабілі ў пад’ездзе. Маўляў, развялося шмат падазроных людей.
Аднак жанчына, у якой былі актывісты, нечакана выйшла з пад’езду і пацвердзіла
іх словы. У выніку “падазроных”
адпусцілі, хаця перад гэтым ім прапаноўвалі праехаць, а ў кватэру, у якой яны
былі, амапаўцы зайсці адмаўляліся. Між тым дадзеныя актывістак міліцыянты абшукалі, а іх пакет абшукалі.

 

“Мы крочылі далей па справах ды ўжо паглядалі: а тут нам можна ісці? А
размаўляць паміж сабой можна? А дыхаць? Так што, сябры, надумаеце ехаць да нас
у Віцебск, міласці просім. Толькі на ўсялякі выпадак дазвол вазьміце. Ну, у
каго-небудзь з начальства”, – адзначае Таццяна Севярынец.

 

Як за адзін дзень у Віцебску актывістаў адганялі ад універсітэту і абшуквалі ў пад’ездзе (фота)
Як за адзін дзень у Віцебску актывістаў адганялі ад універсітэту і абшуквалі ў пад’ездзе (фота)

 

Болей навін