У Полацку за раздачу ўлётак затрымалі Андрэя Гайдукова
У Полацку 24 лістапада за раздачу ўлётак пра палітвязняў
затрыманы актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Андрэй Гайдукоў. Улёткі, якія засталіся ў яго, канфіскаваныя.
Яго абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянавага пікету.
Перад гэтым быў затрыманы
хлопец, які фатаграфаў, як Андрэй Гайдукоў раздаваў улёткі.