Гайдукова вызвалілі – суд у чацвер
Сябра аргкамітэту БХД Андрэя Гайдукова, затрыманага 24
лістапада ў Полацку падчас раздачы ўлётак пра палітвязняў, вызвалены. 27
лістапада яго будуць судзіць за нібыта парушэнне ч.1 арт. 23.34 КаАП.
Калі адбудзецца суд па затрыманні Андрэя Гайдукова ў
Наваполацку, невядома.
Антона Паўлава, які здымаў раздачу Андрэем Гайдуковым
улётак, таксама вызвалены. Яго адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе пратрымалі дзве
гадзіны і прымусілі выдаліць фота.