Беларускія і літоўскія палітыкі абмеркавалі падрыхтоўку да саміту Усходняга Партнёрства
У Літве кіраўнікі
беларускіх і літоўскіх палітычных партый абмеркавалі планы сумеснай падрыхтоўкі
да саміту Усходняга Партнёрства, які пройдзе ў траўні 2015 года ў Рызе.
Дамоўлена, што напярэдадні саміту будуць праходзіць
беларуска-літоўскія кансультацыі з удзелам грамадзянскай супольнасці,
палітычных партый, каб беларускія дэмакратычныя сілы прадставілі адзіную
пазіцыю на Рыжскім саміце.
Нагадаем, што БХД падрыхтавала і правяла слуханні ў
парламенце Літвы ў 2013 годзе падчас Віленскага саміту Усходняга Партнёрства.