У Віцебску адмоўлена ў правядзенні пікету за якасную медыцыну

25 лістапада 2014 11:45  |  Палітыка

У Віцебску
гарадскія ўлады адмовілі ў правядзенні пікету 30 лістапада «За якасную медыцыну»
ў горадзе. Заяўку 12 лістапада ў межах кампаніі «Народны кантроль» падалі прадстаўнікіБеларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

 

Афіцыйная прычыны
адмовы – адсутнасць дамоўленасцяў з камунальнымі, медычнымі і праваахоўчымі
службамі па забеспячэнні прыборкі і аховы пікету.

 

Аднак, адзначае
каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец, без дазволу на правядзенне
пікету камунальшчыкі, медыкі і міліцыянты адмаўляюцца падпісваць якіясьці
дамовы.

Болей навін