Андрэя Гайдукова пасадзілі на 10 сутак
Наваполацкага сябра аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” 25 лістапада асудзілі за раздачу мінулым днём у
Полацку ўлётак з інфармацыяй пра палітвязняў.
Суддзя Уладзімір Бяседскі асудзіў яго на 10 сутак
адміністратыўнага арышту. Тэрмін зняволення пачынаецца з затрымання 24
лістапада.
Суд праходзіў у Полацку.