У Віцебску актывісты БХД правялі семінар для жанчын “Ты гэта зможаш!” (фота)
22 лістапада ў Віцебску па
ініцыятыве аргкамітэту БХД адбыўся міжпартыйны семінар для жанчын вобласці на
тэму”Жанчына і бізнес”. Дэвіз семінару – “Ты гэта зможаш!”.
Мэта семінару – даць
жанчынам юрыдычны інструмент пры арганізацыі сваёй справы, каб стаць незалежнай
і самадастатковай, паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД па Віцебшчыне Таццяна
Севярынец.
На семінары праслухалі
курс “Прававыя асновы бізнесу ў Беларусі”. Акрамя таго, жанчыны
атрымалі кансультыцыі візажыста.