БХД: заява МЗС пра сцягі – хлуслівая
Заява Міністэрства замежных спраў пра тое, што сцягі на
канцэрце “Океана Ельзи» забіралі з прычыны аншлагу, каб яны не заміналі
гледачам, – смешныя і хлуслівыя. МЗС мусіць папрасіць прабачэння ва ўсіх
удзельнікаў канцэрту і ўкраінскага народу.
На канцэрце забіралі не толькі сцягі, але і ўкраінскія
стужачкі, якія ніякім чынам нікому замінаць бы не маглі.
Больш за тое, у Беларусі дыскрымінуюцца менавіта ўкраінскія
сцягі, у той час як сцягоў іншых краін гэта не тычыцца. Расійская дзяржаўная і
імперская сімволіка вельмі вольна пачувае сябе ў Беларусі, у тым ліку і на
канцэртах. Не было ніводнага выпадку, каб забіралі расійскія сцягі.