Напярэдадні гадавіны Слуцкага збройнага чыну Севярынец наведаў Слуцк (фота)

27 лістапада 2014 15:30  |  Галоўныя навіны

26 лістапада, напярэдадні ўгодак пачатку Слуцкага збройнага чыну,
сустаршыня аргкамітэту БХД, былы палітвязень Павел Севярынец наведаў Слуцак,
дзе сустрэўся з мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі.

Пад час святочнай сустрэчы Павел
Севярынец прэзентаваў сваю кнігу “Беларуская глыбіня” пра лёс Беларусі і яе
народа. Кніга, у якую вайшлі 84 эссэ, стваралася на працягу трох гадоў падчас
апошняга зняволення за Плошчу. Аўтар распавёў таксама пра сваё знаходжанне ў
следчым ізалятары КДБ і Куплінскай
камендатуры № 7. Выпрабаванні, праз якія давялося прайсці ў зняволенні, сам Павел
Севярынец называе не інакш, як сведчаннем
Бога.

Таксама госці сустрэчы абмеркавалі шэраг сацыяльных і грамадскіх праблем на
Случчыне, хаду кампаніі “Народны кантроль” у Слуцку. Павел
Севярынец адказаў на пытанні прысутных пра сітуацыю ў краіне напярэдадні кампаніі
2015 года, агрэсію Расеі ў дачыненні да Ўкраіны і пагрозу незалежнасці
Беларусі.

27 лістапада 1920 года пачаўся першы бой Слуцкіх войскаў БНР з бальшавікамі
за Незалежнасць краіны. Слуцкі збройны чын стаў прыкладам мужнасці і гонару для
пакаленняў беларускіх патрыётаў.

Сёння, у сувязі з распачатай Расеяй вайной ва Ўкраіне, яе агрэсіяй у
дачыненні да былых краін СССР пытанне незалежнасці Беларусі як ніколі
актуальнае.

Болей навін