БХД лічыць важным захаваць адзінства дэмсіл падчас кампаніі 2015 года

29 лістапада 2014 14:42  |  Галоўныя навіны

Нацыянальная Рада аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на сваім паседжанні 29 лістапада прыняла рэзалюцыю “Пазіцыя БХД адносна Кангрэсу дэмакратычных сіл”:

 

1. 17 лістапада прадстаўнікі Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі, Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі
(Грамада), “Гавары праўду” і Руху “За Свабоду” падпісалі праект
працэдуры, паводле якой можа быць праведзены Кангрэс дэмакратычных сіл.

 

2. На сустрэчы прадстаўнікі ўсіх сямі дэмсілаў
(разам з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй і Беларускай партыяй левых
“Справядлівы свет”), якія ўдзельнічаюць у кансультацыях, дамовіліся да 1
снежня 2014 года чакаць вызначэння пазіцый АГП і “Справядлівага свету” і
да гэтага рашэнне не рэалізоўваць.

 

3. Паводле агульнай дамоўленасці, рашэнне аб
рэалізацыі працэдуры прымаецца мінімум шасцю структурамі з сямі (кансэнсус
мінус 1). На сённяшні дзень толькі ў такім фармаце беларускія хрысціянскія
дэмакраты гатовы ўдзельнічаць у Кангрэсе.

 

4. Мы заклікаем прадстаўнікоў усіх
дэмакратычных сілаў прыняць супольную працэдуру правядзення Кангрэса.

 

5. Найлепшым часам правядзення Кангрэсу мы
бачым канец сакавіка-пачатак красавіка 2015 года.

 

6. У
выніку, калі дэмакратычныя сілы не бачаць магчымасці вылучэння адзінага
кандыдата, мы лічым важным захаваць адзінства падчас правядзення кампаніі 2015
года і правесці Кангрэс Нацыянальнага адзінства, на якім прыняць супольную
платформу кампаніі 2015 года.

Болей навін