Гайдукова арыштавалі яшчэ на пяць сутак

05 снежня 2014 19:09  |  Галоўныя навіны

Сябра аргкамітэту
па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Андрэя Гайдукова 5
снежня выпусцілі пасля 10-дзённага арышту. Пасля гэтага яго завезлі ў суд
Наваполацка, дзе за раздачу ўлётак асудзілі асудзілі яшчэ на 5 сутак, прызнаўшы
вінаватым у арт. 23.34 КаАП.

 

Маці бачыла
актывіста толькі 20 хвілін. Ён хворы: у яго кашаль, баліць горла, паведаміла
каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД па Віцебшчыне Таццяна
Севярынец.

 

Нагадаем, Андрэя
Гайдукова затрымлівалі за раздачу ўлётак 21 лістапада ў Наваполацку і 24
лістапада ў Полацку. 25 лістапада за адну з акцый яго асудзілі на 10 сутак.

Болей навін