У Магілёве завершыўся першы этап кампаніі “Утульны горад” (фота)
У Магілёве 8 снежня адбылося паседжанне круглага стала,
удзельнікі якога падвялі вынікі першага этапу кампаніі “Утульны
горад” (частка кампаніі “Народны кантроль”).
Прадстаўнікі арганізацый-удзельніц кампаніі зрабілі
справаздачу, усе пастаўленыя мэты былі выкананыя, паведаміў гарадскі
каардынатар аргкамітэту БХД Алег Аксёнаў.
Валанцёры падзяліліся досведам працы з насельніцтвам.
Вызначаныя новыя аб’екты працы. Сярод прысутных некалькі чалавек выказалі
жаданне прыняць удзел у працы ў якасці валанцераў.