Севярынец: карэнным чынам зьмяніць становішча ў краіне можа пакаяньне беларускага народу

09 снежня 2014 14:17  |  Палітыка

Сёньня “ісьці ў прэзідэнты”
– гэта не гонар, а крыж. Адзначыў
сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Павал Севярынец падчас
онлайн-канферэнцыі на Радыё Свабода.

 

Пры гэтым ён адзначыў, што сёньняшняя
сістэма не абароніць незалежнасьць Беларусі. Таму абараняць незалежнасьць –
мовай, верай, чынам – павінен кожны беларус, падкрэсліў ён.

 

“Нажаль, лідэры
дэмакратычных сілаў выявілі скрайнюю безадказнасьць. Краіна ў яме, рэжым
цісьне, Расея разявіла пашчу, трэба яднацца і гуртаваць людзей – а замест
гэтага чарговае разьдзяленьне. Што рабіць беларусам? Адказ відавочны –
самаарганізацыя. Сёньняшняя апазіцыя рады ня дасьць, значыць, трэба рабіць усё,
што магчыма, самім”, – мяркуе палітык.

 

Паводле яго, карэнным чынам
зьмяніць становішча ў краіне можа “пакаяньне беларускага народу ў грахах
камунізму, абыякавасьці, абортаў, алькагалізму, увогуле ў адступленьні ад
Госпада”. “Бо красьці, хлусіць і баяцца сёньня ў РБ – гэта норма. А на
пытаньне, хто можа узначаліць перамены ў Беларусі, адказ адзіны – Ісус Хрыстос.
Дайце Ісусу выявіцца ў Вашым сэрцы – і ўбачыце, як зьменіцца ўсё вакол”, –
заявіў сустаршыня БХД.

Болей навін