На Слонімшчыне “Народны кантроль” змагаецца за зручны рух грамадскага транспарту
Прааналізаваўшы існуючую сітуацыю, асабіста сутыкаючыся на
кожным кроку з праблемай, незадавальняючым стаўленнем жыхароў раёна і Слоніма
да праблемы руху грамадскага транспарту, слонімская грамадская ініцыятыва
“Народны кантроль”, у якую ўвайшлі ўсе мясцовыя партыі і грамадскія
арганізацыі, ініцыявала збор подпісаў пад зваротам да ўладаў зрабіць рух
грамадскага транспарту зручным для жыхароў горада, раёна і гасцей Слоніма з
улікам іх прапаноў.
Так, каб даехаць з аднаго канца гораду ў іншы даводзіцца затраціць
шмат часу з прычыны чакання аўтобуса. Да начных цягнікоў няма чым не даехаць.
Аўтобусны маршрут № 1 адыходзіць звакзала за 20 хвілін да прыхода дызель-цягніка,
тым самым ім не могуць скарыстацца работнікі птушкафабрыкі і жыхары вёскі Васілевічы.
У вёскі Чапялёва, Шылавічы ходзіць аўтобус ,алеўсе жадаючыя даехаць на працу ў
горад у яго не ўмяшчаюцца. Унесена і шмат іншых прапаноў, паведаміў каардынатар
аргкамітэту БХД у Слоніме Іван Бядко.
Сабрана пад зваротам больш за 400 подпісаў, якія адпраўлены ў аблвыканкам,
райвыканкам, аўтапарк № 3. Аднак у адказ дырэктар аўтапарка №3 С.Н.Скок паведаміў,
як у іх усё прадумана і спланавана, а тое, што пасажырам нязручна, дык гэта іх
праблемы, паведамляе slonimby.info.