Мінская міліцыя: на канцэрце ОЕ супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі законна (фота)

16 снежня 2014 16:07  |  Галоўныя навіны

УУС Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Менска даслала адказ на
скаргу каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя» па Менску Вользе Кавальковай на тое, што на канцэрце «Океана Ельзи”
быў забаронены пранос украінскіх сцягоў.

 

У адказе паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі сваімі
забаронамі заканадаўства не парушылі і сцягі забіралі дзеля пазбягання магчымай
агрэсіі і канфліктных сітуацый.

 

Аўтары звароты прасілі патлумачыць на якой заканадаўчай
падставе быў забаронены пранос афіцыйнага сцяга Украіны на канцэрт “Океана
Ельзи” і на падставе прадстаўленнага відэа правесці праверку па фактах
здзяйснення супрацоўнікамі ў цывільным незаконных дзеянняў, якія выкладзены ў
звароце, и прыняць меры пракурорскага рэагавання.

 

“У сваім адказе УУС прызнала, што на канцэрце дзейнічалі
супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і іх дзеянні прызнаныя законнымі, але ніякай
спасылкі на заканадаўчыя акты Беларусі, на падставе якіх яны дзейнічалі
“законна”, у адказе не прыводзіцца.

 

Згодна з артыкулам 18 Закона РБ “Аб зваротах грамадзян
і юрыдычных асоб” пісьмовыя адказы на звароты грамадзян павінны быць
абгрунтаванымі і матываванымі (пры неабходнасці – са спасылкамі на нормы
заканадаўства), змяшчаць канкрэтныя фармулёўкі і фармулёўкі, якія аспрэчваюць
ці падцвярджаюць довады заяўнікаў. Адказ
з УУС не ўтрамлівае гэтых патрабаванняў. У сваім каментары наконт украінскіх
сцягоў міністр унутраных спраў Шуневіч таксама не спасылаўся на заканадаўства
Беларусі.

 

Для мяне, як
чалавека з юрыдычнай адукацыяй, такія адказы кажуць ад некампетэнтнасці людзей,
якія знаходзяцца на высокіх пасадах і у першую чаргу павінны дзейнічаць паводле
закона. У выпадку, які мы абскарджваем, відавочна перавышэнне службовых
паўнамоцтваў супрацоўнікаў міліцыі, якія парушылі закон, калі безпадстаўна не
дазволілі праносіць сцягі і адмовіліся назваць свае прозвішчы і пасады.

 

Другі зварот у
пракуратуру Цэнтральнага раёна, быў перанаікараваны ў УУС з патрабаваннем
выявіць асоб, якія перашкаджалі праходу на канцэрт і ў выпадку, калі яны
апынуцца супрацоўнікамі міліцыі, накіраваць наш зварот у ГУУС Мінгарвыканкама
для правядзення службовай праверкі.

 

Улічваючы адказ
УУС аб тым, што на канцэрце дзейнічалі супрацоўнікі міліцыі, мы будзем
звяртацца з гэтымі адказамі ў ГУУС Мінгарвыканкама і чакаць службовай праверкі»,
– пракаментавала адтыманыя адказы кіраўнік аргкамітэту БХД па Менску.

 

Мінская міліцыя: на канцэрце ОЕ супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі законна (фота)

Мінская міліцыя: на канцэрце ОЕ супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі законна (фота)

Болей навін