Дэмакратычныя сілы дамовіліся пра правядзенне кампаніі назірання “Права выбару”
Шэраг
апазіцыйных структур падпісалі пагадненне аб правядзенні супольнай кампаніі
назірання падчас прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. Гэта – Беларуская
сацыял-дэмакратычныя партыя (Грамада), аргкамітэт па стварэнні партыі
“Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, кампанія “Гавары праўду”, Партыя БНФ і
Рух “За свабоду”.
Кіраўнікамі
кампаніі “Права выбару” абраныя адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс
Садоўскі і сябра Рады Руху “За свабоду” Алесь Сілкоў.
Цяпер
ідзе працэс фармавання структураў кампаніі і тэхнічнага складу, у бліжэйшы час запланаваны
аб’езд кіраўнікамі кампаніі рэгіёнаў з мэтай стварэння рэгіянальных аддзелаў ва
ўсіх абласцях.
“Права
выбару” мае досвед назірання за
галасаваннем на мясцовых выбарах 2014 году. Яна адкрытая для ўдзелу
іншых партый, арганізацый і ініцыятыў, таму як на нацыянальным, так і на
рэгіянальных узроўнях прадстаўніцтва кампаніі будзе больш шырокім.
Кампанія
назірання-2015 будзе падаваць інфармацыю штабам усіх дэмакратычных кандыдатаў і
не стане падтрымліваць кагосьці асобна з іх.
Ад
імя ўсіх партый і арганізацый – заснавальніц кампанія “Права выбару” заклікае
далучацца да назірання, каб разам супрацьстаяць фальсіфікацыям падчас прэзідэнцкай
кампаніі.