У Клічаве і Віцебску сабралі рэчы і сродкі для Яўгена Васьковіча
У Клічаве актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і
вернікірозных хрысціянскіх канфесій сабралі рэчы для палітвязня, сябра БХД
Яўгена Васьковіча. Сабраныя рэчы яны перадалі маці палітвязня, якая бліжэйшым
часам збіраецца да яго.
Апроч таго, актывісты БХД абмеркавалі планы дзейнасці і
падвялі вынікі 2014 года, паведаміла магілёўскі абласны каардынатар
хрысціянскіх дэмакратаў Таісія Кабанчук.
Перад гэтым сродкі для Яўгена Васьковіча збіралі ў Віцебску падчас
сустрэч прадстаўнікоў віцебскіх дэмакратычных сіл. “Падтрымаць палітвязня
– гэта наш абавязак”, – гаворыць інцыятарка збору сродкаў, віцебская
каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец.
“Мы разумеем, што ягоным сваякам цяжкавата ў
матэрыяльным плане – усё, што збіраюць у пасылкі і перадачы, каштуе нямала
грошай. Таму ўсе сабраныя ахвяраванні мы перададзім сваякам”, – сказала яна.